16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльнае вучэнне АДКБ "Бар'ер-2026" пройдзе на тэрыторыі Беларусі. Аб гэтым у інтэрв'ю тэлекампаніі Мінабароны "ВаенТБ" расказаў начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай (РХБ) абароны - начальнік упраўлення РХБ абароны і экалогіі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Вячаслаў Старкоў, паведамляе БЕЛТА.
"Спецыяльнае вучэнне АДКБ "Бар'ер" пройдзе ў наступным годзе на тэрыторыі Беларусі, дзе будзе прадоўжана практыка сумеснага выканання задач па ліквідацыі біялагічных пагроз у інтарэсах калектыўных міратворчых сіл АДКБ", - праінфармаваў Вячаслаў Старкоў.
Спецыяльнае вучэнне "Бар'ер-2025" прайшло на тэрыторыі Таджыкістана на палігоне Фахрабад. У ім прымала ўдзел падраздзяленне восьмай брыгады РХБ абароны УС. "Асаблівасцю было тое, што спецыялісты войскаў РХБ абароны сумесна са спецыялістамі медыцынскай службы практычна выконвалі сумесныя задачы па ўстараненні біялагічных пагроз. Яны праводзілі спецыяльную апрацоўку і ліквідавалі ачагі біялагічнага заражэння", - дадаў ён.