Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Стд 2021

Сянько ўручыў копіі даверчых грамат у МЗС Кітая

Сянько ўручыў копіі даверчых грамат у МЗС Кітая

11 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сянько сёння ўручыў копіі даверчых грамат дырэктару Пратакольнага дэпартамента МЗС КНР Хун Лэю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Пекіне.

"Былі абмеркаваны асноўныя напрамкі беларуска-кітайскага супрацоўніцтва і перспектывы іх вываду на новы ўзровень, - гаворыцца ў паведамленні. - Хун Лэй запэўніў у нязменнай падтрымцы Беларусі Кітайскай Народнай Рэспублікай, падкрэсліў высокі ўзровень асабістых адносін Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна, якія садзейнічаюць умацаванню ўсебаковага ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі".

Кіраўнік Пратакольнага дэпартамента высока ацаніў удзел Беларусі ў рэалізацыі ініцыятывы "Пояс і шлях", развіццё Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Ён таксама адзначыў эфектыўнае проціэпідэмічнае супрацоўніцтва дзвюх краін і ўзаемную гатоўнасць аказваць неабходную дапамогу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі