13 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларуска-расійскае ўзаемадзеянне ў сферы інфармацыйных тэхналогій і лічбавізацыі, масавых камунікацый і СМІ разгледжана на сустрэчы пасла Беларусі ў Расіі Юрыя Селіверстава з міністрам лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ Максутам Шадаевым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.
"Асаблівую ўвагу ўдзялілі практычным пытанням рэалізацыі парадку прызнання электроннага подпісу ў электронным дакуменце пры трансгранічным электронным узаемадзеянні ў кантэксце патрэб грамадзян і бізнесу. Таксама дэталёва разгледзелі бягучую сітуацыю з афармленнем SIM-карт расійскіх аператараў беларускімі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі", - расказалі ў прэс-службе.
Бакі пазітыўна ацанілі выхад у эфір тэлеканала "Саюзны", абмеркавалі напрамкі далейшага развіцця Медыякампаніі Саюзнай дзяржавы і саюзных СМІ.
"Абмяняліся думкамі аб прынятых ужо і плануемых змяненнях у расійскім заканадаўстве, якое рэгулюе расійскі сегмент сеткі Інтэрнэт", - дадалі ў дыпмісіі.