22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэгіянальнае развіццё краіны шмат у чым залежыць ад эфектыўнай работы кадраў на месцах. Аб гэтым журналістам заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава па выніках даклада кіраўніку дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адно з пытанняў, аб якіх старшыня Савета Рэспублікі далажыла Прэзідэнту, датычылася кадраў. У сувязі з гэтым журналісты спыталі Наталлю Качанаву, якія задачы ў агульнай кадравай палітыцы кіраўнік дзяржавы ставіць перад Саветам Рэспублікі.
Паводле слоў Наталлі Качанавай, яна падрабязна далажыла Прэзідэнту аб тым, як складваецца сітуацыя з кадрамі па розных напрамках: "Як ажыццяўляецца падбор кадраў, як замацоўваюцца маладыя спецыялісты, якія прыязджаюць працаваць у рэгіёны, як працуюць кіраўнікі, якія займаюць адказныя пасады - такія, як старшыня гарвыканкама, раённага выканкама, нашы калегі-дэпутаты", - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.


Наталля Качанава адзначыла, што ад работы кадраў на месцах шмат у чым залежыць рэгіянальнае развіццё, якому Прэзідэнт удзяляе вялікую ўвагу. "Законы аднолькавыя і эканамічныя ўмовы аднолькавыя, сітуацыя складваецца па-рознаму. Прэзідэнт падрабязна распытаў, як працуюць кадры на месцах, якія пытанні ў кадравай палітыцы бачаць члены Савета Рэспублікі, наколькі эфектыўна вырашаюцца звароты, якія паступаюць да нас. Гэта характарызуе эфектыўную работу кадраў на месцах", - лічыць старшыня Савета Рэспублікі.
Гаворачы пра рэгіянальнае развіццё, Наталля Качанава адзначыла: ад таго, як людзі жывуць у асобным населеным пункце, залежыць далейшы дабрабыт і развіццё ўсёй краіны. "Аляксандр Рыгоравіч заўсёды вельмі ўважліва ставіцца да пытанняў рэгіянальнага развіцця нашай краіны. Гэта задача была пастаўлена і сфармулявана Усебеларускім народным сходам, і цяпер, калі мы працуем над праграмай-2026-2030, мы дакладна разумеем, што раўнамернае развіццё рэгіёнаў, рэгіянальная палітыка - гэта перш за ўсё", - сказала старшыня Савета Рэспублікі.