25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае падабенства паміж Беларуссю і Татарстанам. Аб гэтым ён расказаў на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі Рустамам Мініханавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Рэагуючы на словы Рустама Мініханава аб парадку і дагледжанасці ў Беларусі, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Я ж вам гаварыў, што Беларусь вельмі падобная да Татарстана".
"Мы стараемся быць падобнымі да вас", - заўважыў кіраўнік Татарстана.

"Калі прызямляюся ці міма лячу, я пагляджу на Татарстан: гэта што, я ўжо да Мінска падлятаю? - падзяліўся асабістымі ўражаннямі беларускі лідар. - Вельмі акуратна, чыста ў вас таксама. Вы дысцыпліну трымаеце. Я ведаю, з тых яшчэ нашых з вамі маладых часоў, наколькі вы паважалі парадак і дысцыпліну. Гэта прыносіць поспех".
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў развіццё Татарстана. "Мне падабаецца той тэмп, які вы набралі. Нягледзячы на нейкую турбулентнасць, вы моцна трымаецеся. Назіраю, як нашы браты мусульмане часам заглядваюць у Расію і да нас, і перш за ўсё праз дружалюбную нам Казань", - сказаў ён.