Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Чэр 2017

Сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі пройдзе ў Мінску

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі пройдзе сёння ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

Як чакаецца, будуць абмяркоўвацца пытанні збліжэння заканадаўстваў Беларусі і Расіі, ход рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на сярэднетэрміновую перспектыву (2014-2017 гады), а таксама распрацоўка аналагічнага дакумента на 2018-2022 гады. Акрамя таго, размова пойдзе аб павышэнні эфектыўнасці рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы.

Да ўдзелу ў рабоце сесіі запрошаны прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін, міжнародныя наглядальнікі.

Напярэдадні вечарам у Мінску на пасяджэнні Савета Парламенцкага сходу быў зацверджаны парадак маючай адбыцца сесіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі