Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Кст 2016

Савет Рэспублікі на дванаццатай сесіі пятага склікання плануе разгледзець больш за 20 законапраектаў

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ў час дванаццатай сесіі пятага склікання плануе разгледзець больш за 20 законапраектаў. Аб гэтым заявіў сёння на адкрыцці асенняй сесіі старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усяго на дванаццатай сесіі плануецца разгледзець больш за 20 законапраектаў", - праінфармаваў Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, у ходзе бягучай сесіі трэба разгледзець рэспубліканскі бюджэт на 2017 год, папраўкі ў Падатковы кодэкс, а таксама бюджэты двух пазабюджэтных дзяржаўных фондаў. Дакументы дасканала вывучаліся ў пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, разглядаліся на пасяджэннях Прэзідыума Савета Рэспублікі і нарадах", - нагадаў ён.

Савет Рэспублікі на сістэмнай аснове ўключыўся ў работу па рэалізацыі Асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады, адобраных пятым Усебеларускім народным сходам. "24 жніўня адбылося пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі, прысвечанае задачам Савета Рэспублікі па рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны: інвестыцыі, занятасць, экспарт, інфарматызацыя, моладзь. Прыняты адпаведныя рашэнні, - расказаў Міхаіл Мясніковіч. - У Савеце Рэспублікі распрацаваны прыкладны пералік са 129 праектаў заканадаўчых актаў, прыняцце якіх дасць магчымасць рэалізаваць задачы, пастаўленыя Прэзідэнтам і пятым Усебеларускім народным сходам, сістэматызаваць заканадаўчую базу і стварыць неабходныя прававыя ўмовы для эфектыўнага развіцця Беларусі".

Дванаццатая сесія завяршае работу Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу пятага склікання. У Беларусі адбыліся парламенцкія выбары, і ў бліжэйшы час парламент у новым складзе пачне работу. "Галоўны вынік выбарчай кампаніі - правядзенне яе ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Беларусі, сумленна і дэмакратычна, у спакойнай атмасферы, адкрытай канкурэнцыі і на высокім арганізацыйным узроўні, - падкрэсліў ён. Гэта пацвярджаюць і заключэнні міжнародных наглядальнікаў. У Нацыянальны сход выбраны дастойныя людзі".

Старшыня Савета Рэспублікі паведаміў, што 7 кастрычніка запланавана сустрэча Прэзідэнта з членамі Савета Рэспублікі і дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў пятага і нававыбранага шостага скліканняў парламента. "Несумненна, гэта будзе знакавае мерапрыемства для ўдакладнення прыярытэтаў работы Нацыянальнага сходу на наступныя чатыры гады", - сказаў ён.

Падводзячы вынікі работы Савета Рэспублікі пятага склікання, Міхаіл Мясніковіч праінфармаваў аб тым, што ўсяго было адобрана 414 законаў. Большая частка разгледжаных нарматыўных прававых актаў накіравана на забеспячэнне росту эканамічнага патэнцыялу краіны. Сярод іх - законы "Аб інвестыцыях", "Аб канцэсіях", "Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці", "Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі", "Аб рынку каштоўных папер" і іншыя. "Сорак прынятых законаў ствараюць адпаведную прававую базу для сацыяльнай сферы", - нагадаў ён.

Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу на тое, што работа Савета Рэспублікі была шматграннай і не зводзілася толькі да заканатворчасці. "Пытанні павышэння эфектыўнасці дзейнасці органаў мясцовага самакіравання былі прадметам пастаяннай увагі Савета Рэспублікі", - падкрэсліў ён. Праводзіліся пасяджэнні, семінары, практычныя заняткі са старшынямі Саветаў дэпутатаў пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню, дзе разгледжана шырокае кола пытанняў і прыняты актуальныя рашэнні па павышэнні эканамічнага патэнцыялу рэгіёнаў, паляпшэнні прадпрымальніцкага асяроддзя, прыцягненні інвестыцый і дадатковых даходаў у бюджэт, забеспячэнні занятасці і стварэнні новых рабочых месц, уключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, добраўпарадкаванні населеных пунктаў і навядзенні парадку на зямлі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі