Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Jan 2021

Саюзныя парламентарыі вызначаць тэмы для першых мадэльных законаў СД

Саюзныя парламентарыі вызначаць тэмы для першых мадэльных законаў СД
Фота з архiва

14 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі 19-20 студзеня правядзе парламенцкія слуханні "Мадэльная заканатворчасць у Саюзнай дзяржаве". Мерапрыемства пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сходу.

У час слуханняў намечана вызначыць тэмы для першых мадэльных заканадаўчых актаў Саюзнай дзяржавы. "Плануецца абмеркаваць методыку распрацоўкі і прыняцця Парламенцкім сходам мадэльных заканадаўчых актаў, вызначыць прыярытэтныя сферы мадэльнага рэгулявання, сфарміраваць план мадэльнай заканатворчасці на 2021 год і на сярэднетэрміновую перспектыву", - адзначылі ў прэс-службе.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны дэпутаты Парламенцкага сходу, прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі, міжнародных арганізацый, органаў улады прыгранічных рэгіёнаў, вядучыя юрысты і эксперты ў галіне права.

"Правядзенне парламенцкіх слуханняў прадугледжана рэгламентам Парламенцкага сходу, - адзначылі ў прэс-службе. - У мерапрыемстве прымаюць удзел дэпутаты Парламенцкага сходу і запрошаныя асобы. На парламенцкіх слуханнях дэпутатамі Парламенцкага сходу і запрошанымі асобамі абмяркоўваюцца законапраекты, праекты канцэпцый, праект бюджэту Саюзнай дзяржавы, а таксама іншыя значныя пытанні саюзнага будаўніцтва. Па выніках парламенцкіх слуханняў прымаюцца рэкамендацыі, якія могуць быць апублікаваны ў афіцыйных выданнях Парламенцкага сходу і іншых сродках масавай інфармацыі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі