9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь за гады санкцый забяспечыла сваю тэхналагічную бяспеку, а Еўрапейскі саюз змяніў адну залежнасць на другую. Аб гэтым міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.
Максім Рыжанкоў звярнуў увагу, што за апошнія шэсць гадоў, знаходзячыся пад еўрапейскімі санкцыямі, Беларусь пераарыентавала практычна ўвесь асноўны гандаль.
"Мы не страцілі нічога ў экспарце, і далей ідзе прырост. Мы забяспечылі сваю тэхналагічную бяспеку, перасталі залежаць ад Еўрапейскага саюза. Але ён замест адной залежнасці ад энерганосьбітаў, ад больш танных, але якасных прадуктаў з Беларусі, трапіў пад зусім іншыя залежнасці - ад Злучаных Штатаў. Або ж праявіліся сур'ёзныя праблемы ў развіцці эканомікі, у развіцці сацыяльнай сферы, як мы бачым у нашых суседзяў у краінах Балтыі, якія проста згасаюць. І гэта бачна ўжо нават простым вокам", - заявіў міністр.