Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Снж 2025

Рыжанкоў - кіраўніку МЗС Ірана: Беларусь гатова выканаць усе прапановы і пажаданні іранскага боку

Рыжанкоў - кіраўніку МЗС Ірана: Беларусь гатова выканаць усе прапановы і пажаданні іранскага боку

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова выканаць усе прапановы і пажаданні іранскага боку. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Ірана Абасам Аракчы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ёсць вельмі шмат пытанняў для сумеснага вывучэння і для прыняцця рашэнняў. Акрамя таго, я вельмі хацеў бы, каб вы знайшлі крыху часу і паглядзелі нашу сталіцу, - звярнуўся Максім Рыжанкоў да Абаса Аракчы. - Будзьце ўпэўнены, што ўсе (вашы. - Заўвага БЕЛТА) магчымыя прапановы і пажаданні будуць выкананы".

Кіраўнік МЗС Беларусі запэўніў іранскага калегу, што беларускі бок зробіць усё магчымае, каб афіцыйны візіт у Беларусь пакінуў у яго самыя спрыяльныя ўражанні і быў максімальна плённым.

"Вельмі добра, што па ўсіх напрамках супрацоўніцтва рух наперад ёсць. Ён характарызуецца канкрэтнымі справамі і канкрэтнымі лічбамі", - падкрэсліў Максім Рыжанкоў. Ён адзначыў, што цяперашняя двухбаковая сустрэча можа прывесці адносіны Мінска і Тэгерана да яшчэ больш уражальных вынікаў.

Раней міністр замежных спраў Ірана Абас Аракчы сустрэўся з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Беларускі лідар адзначыў, што ў час такіх візітаў бакі, як правіла, падводзяць пэўныя вынікі і намячаюць рабочыя планы на будучыню, на бліжэйшую і больш аддаленую перспектыву. У гэтым сэнсе візіт міністра замежных справаў Ірана ў Беларусь не выключэнне. Абедзве краіны ўжо рэалізуюць дарожную карту ўсебаковага супрацоўніцтва на 2023-2026 гады, і неабходна сумеснымі намаганнямі планаваць далейшае развіццё ўзаемаадносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі