6 сакавіка, Мінск /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Развіццё палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Бразіліяй абмеркавана 6 сакавіка на сустрэчы ў Маскве саветніка-пасланніка Беларусі Дар'і Шманай з саветнікам-пасланнікам пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў РФ Маўрысіа Тоба. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.
"Субяседнікі з задавальненнем адзначылі дружалюбны характар адносін паміж Беларуссю і Бразіліяй. У ходзе сустрэчы былі закрануты пытанні развіцця палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Дар'я Шманай падзякавала субяседніку за падтрымку Бразіліяй нашай краіны ў рамках БРІКС", - расказалі ў прэс-службе.

Намеснікі кіраўнікоў дыпламатычных місій закранулі пытанні ўдзелу Беларусі ў шэрагу рэгіянальных інтэграцыйных аб'яднанняў, абмяняліся меркаваннямі па некаторых пытаннях міжнароднага парадку дня.