Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Кст 2020

Развіццё адносін з Кітаем з'яўляецца стратэгічным напрамкам знешняй палітыкі Беларусі - Гур'янаў

Развіццё адносін з Кітаем з'яўляецца стратэгічным напрамкам знешняй палітыкі Беларусі - Гур'янаў
Фота з архiва

27 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў прыняў удзел у форуме "Спалучэнне Еўразійскага эканамічнага саюза і кітайскай ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях" у фармаце відэасувязі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Форум праводзіўся па ініцыятыве Еўразійскай эканамічнай камісіі, падтрыманай усімі дзяржавамі - членамі ЕАЭС. У сваім выступленні Аляксандр Гур'янаў адзначыў, што развіццё адносін з Кітаем з'яўляецца стратэгічным напрамкам знешняй палітыкі Беларусі, а поўнамаштабны ўдзел у рэалізацыі ініцыятывы кіраўніцтва КНР "Адзін пояс, адзін шлях" зробіць эканомікі дзяржаў-партнёраў больш устойлівымі да глабальных выклікаў.

Спрыяльныя ўмовы для інтэнсіўнага развіцця ўзаемадзеяння стварае пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж ЕАЭС і КНР, якое ўступіла ў сілу год таму. Для эфектыўнай рэалізацыі пагаднення створана сумесная камісія, яна будзе садзейнічаць вырашэнню прыкладных задач па спрашчэнні ўзаемнага гандлю і развіцці сумесных эканамічных праектаў.

"Ініцыятыва "Адзін пояс, адзін шлях" - гэта не толькі грузаперавозкі і лагістычная інфраструктура, але і стварэнне высокатэхналагічных вытворчасцей, выбудоўванне транснацыянальных вытворчых ланцужкоў. У якасці еўразійскага цэнтра па вытворчасці новых высокатэхналагічных тавараў і паслуг прапанавана шырэй задзейнічаць патэнцыял Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", - гаворыцца ў паведамленні.

Аляксандр Гур'янаў падкрэсліў, што ўдзел фінансавых інстытутаў ЕАЭС і КНР - Еўразійскага банка развіцця і Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый - у суфінансаванні сумесных праектаў можа значна актывізаваць работу па спалучэнні і ўзаемадапаўняльнасці інтэграцыйных працэсаў у Еўразіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі