У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Сак 2020

Расія закрывае граніцу з Беларуссю для перамяшчэння людзей

Расія закрывае граніцу з Беларуссю для перамяшчэння людзей
Фота з архiва

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія прыняла рашэнне аб закрыцці граніцы з Беларуссю для перамяшчэння людзей. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін, паведамляе ТАСС.

"Мы таксама прынялі рашэнне аб закрыцці граніцы з Беларуссю для перамяшчэння людзей, зрабілі шэраг іншых папераджальных крокаў, - сказаў Міхаіл Мішусцін. - Мы і далей будзем рабіць усё для абароны нашай краіны ад гэтай новай пагрозы, дзейнічаць на апярэджанне, прымаць вычарпальныя меры, каб не дапусціць у першую чаргу масавага распаўсюджвання каранавіруса".

Паводле слоў прэм'ера, папераджальныя меры, якія былі прыняты ў Расіі яшчэ ў лютым бягучага года, далі магчымасць сур'ёзна абмежаваць распаўсюджванне каранавіруса ў краіне. "Мы паслядоўна, у залежнасці ад развіцця пандэміі, закрываем свае граніцы. У першую чаргу мы гэта зрабілі з Кітаем і іншымі краінамі Азіі, якія першыя сутыкнуліся з гэтай пагрозай", - сказаў Міхаіл Мішусцін.

Таксама былі абмежаваны авіязносіны з краінамі Еўрасаюза, прыпынены ўезд замежных грамадзян цераз граніцу з Польшчай, Нарвегіяй, адменены чыгуначныя перавозкі з Латвіяй, Малдовай, Украінай. "Усе цяперашнія абмежаванні намі свядома робяцца для таго, каб пазбегнуць больш жорсткіх мер у будучым", - растлумачыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі