Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Aug 2015

Іран зацікаўлены развіваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іран зацікаўлены развіваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства па выніках візіту ў Тэгеран генеральнага пракурора Аляксандра Канюка.

Аляксандр Канюк правёў перагаворы з кіраўніком судовай улады Ірана Аяталахам Амалі Ларыджані, генеральным пракурорам Сеедам Ібрагімам Рэісі, міністрам юстыцыі Мустафой Пурмухамадзі, старшынёй генеральнай інспекцыі Насерам Сераджам. Акрамя таго, генпракурор сустрэўся з рэктарам і выкладчыцкім складам Універсітэта юрыдычных навук і адміністрацыйных паслуг. Беларуская дэлегацыя таксама наведала Музей барацьбы з наркатычнымі сродкамі.

"У час сустрэч іранскім бокам выказвалася зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю па ўсім спектры пытанняў прававой тэматыкі, а таксама ў галіне барацьбы з арганізаванай злачыннасцю, незаконным абаротам наркотыкаў i ў iншых сферах, што ўяўляюць узаемны інтарэс", - праінфармавалі ў прэс-службе МЗС.

Бакамі абмяркоўваліся таксама пытанні развіцця міжнародна-прававога ўзаемадзеяння, удасканалення дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі