19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні ўмацавання двухбаковага супрацоўніцтва былі абмеркаваны 18 чэрвеня ў Браціславе на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Ігара Сякрэты з дзяржаўным сакратаром (першым намеснікам міністра) Міністэрства замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі Марэкам Эштакам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Сустрэча адбылася па ініцыятыве славацкага боку. У дружалюбнай атмасферы субяседнікі абмеркавалі пытанні ўмацавання двухбаковага супрацоўніцтва, падкрэсліўшы неабходнасць актывізацыі эканамічнага ўзаемадзеяння. Яны адзначылі ўзаемныя намаганні па забеспячэнні паўнацэннай дыпламатычнай прысутнасці ў сталіцах дзвюх краін.
Бакі разгледзелі пытанні рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, уключаючы магчымыя меры па аднаўленні даверу для ўрэгулявання сітуацыі ў рэгіёне.