Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Ліс 2017

Пірштук і Карапецян абмеркавалі эканамічныя пытанні і развіццё кантактаў у сферы турызму

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Баляслаў Пірштук і прэм'ер-міністр Арменіі Карэн Карапецян разгледзелі пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця кантактаў у сферы адукацыі, турызму і медыцыны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў па выніках візіту беларускай дэлегацыі ў Ерэван.

У час перагавораў Баляслаў Пірштук адзначыў важнасць стымулявання эканамічных сувязей, стварэнне сумесных прадпрыемстваў і павелічэнне аб'ёмаў узаемнага тавараабароту.

Акрамя таго, адбылася сустрэча віцэ-спікера са старшынёй парламента Арменіі Ара Баблаянам. "Бакі адзначылі высокі ўзровень міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і абмяняліся думкамі па пытанні работы на міжнародных парламенцкіх пляцоўках", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Беларуская дэлегацыя на чале з віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў у Ерэване прыняла ўдзел у 10-м пасяджэнні камісіі па супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Беларусі і Нацыянальным сходам Арменіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі