Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Jun 2019

Прэзідэнты Беларусі, Расіі і Таджыкістана плануюць правесці сустрэчу ў Мінску

Прэзідэнты Беларусі, Расіі і Таджыкістана плануюць правесці сустрэчу ў Мінску

28 чэрвеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі, Расіі і Таджыкістана плануюць правесці сумесныя перагаворы ў Мінску. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам у вузкім фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць вельмі шмат пытанняў, якія мы з вамі можам абмеркаваць сёння. Думаю, падключыцца да гэтых перагавораў і Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін. Мы зможам пагаварыць утраіх. Думаю, вы не будзеце супраць, у нас таксама ёсць пытанні ў рамках СНД і АДКБ, нашага абароннага саюза. Словам, сумаваць мы вам не дадзім", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася, праграма візіту Эмамалі Рахмона ў Беларусь прадугледжвае ўдзел у цырымоніі закрыцця II Еўрапейскіх гульняў, якая адбудзецца 30 чэрвеня на стадыёне "Дынама". З гэтай жа мэтай у Мінск гэтымі днямі прыляціць Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі