Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Сак 2015

Прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Расіі дамовіліся сустрэцца 8 мая ў Маскве

20 сакавіка, Астана /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Расіі дамовіліся сустрэцца 8 мая ў Маскве. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля заканчэння сустрэчы ў Астане лідараў Беларусі, Казахстана і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць тыя пытанні, якія былі ўзняты на сённяшняй сустрэчы ў Астане і па якіх да гэтага часу ўрады краін ЕАЭС прымуць канкрэтныя рашэнні.

Лідары трох краін падрабязна абмеркавалі напрамкі супрацоўніцтва і меры, якія павінны прыняць у гандлёвай, грашова-крэдытнай і іншых сферах, каб максімальна задзейнічаць сумесныя рэсурсы для ўстойлівага ўзаемавыгаднага развіцця.

Прэзідэнт Беларусі з задавальненнем заўважыў, што віцэ-прэм'еры трох краін 19-20 сакавіка правялі плённыя сустрэчы, разлічаныя на зняцце тых складаных праблем, якія існуюць у адносінах паміж дзяржавамі. Акрамя таго, прайшлі двухбаковыя перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Казахстана, Расіі і Казахстана, на якіх абмеркаваны ўвесь комплекс пытанняў двухбаковых адносін.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што на трохбаковай сустрэчы кіраўнікі дзяржаў не пакінулі без увагі існуючыя праблемы, у тым ліку эканамічныя. У 2014 і пачатку 2015 года адзначаецца зніжэнне тавараабароту. "Гэта нядобрая тэндэнцыя, хоць мы бачым прычыны, - сказаў беларускі лідар. - Мы абмяркоўвалі гэтыя праблемы і намячалі шляхі выхаду з гэтай сітуацыі. Ёсць складаныя пытанні, якія трэба вырашаць, але ёсць і простая формула для таго, каб тавараабарот унутры саюза рос - трэба гандляваць уласнымі таварамі".

"Арыентацыя на тое, каб унутраны рынак у саюзе запоўніць уласнымі таварамі - гэта пытанне нумар адзін. А таксама тых бар'ераў, якія часам узнікаюць. Гэтага таксама быць не павінна, тады прасцей будзе і нарошчваць тавараабарот", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

На сустрэчы былі таксама разгледжаны пытанні адносна ўступлення ў Еўразійскі эканамічны саюз новых членаў. "Мы адназначна пацвердзілі сваё жаданне, каб тыя, хто ўступае ў наш саюз, прытрымліваліся тых класічных прынцыпаў, што былі выпрацаваны з самага пачатку трыма краінамі. Нам дарагога каштавала фарміраванне гэтага саюза, таму новыя члены ўсё ж такі павінны прытрымлівацца тых прынцыпаў, якія намі выпрацаваны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларуі адзначыў, што лідары трох краін не пакінулі без увагі і актуальныя пытанні палітычнага парадку дня, абмеркавалі ход працэсу ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне, шэраг іншых праблем. "Вынікам нашай сустрэчы стала супадзенне пазіцый практычна па ўсіх напрамках далейшага ўзаемадзеяння, - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Мы намецілі канкрэтныя крокі па фарміраванні дадатковых умоў для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з улікам новых рэалій сусветнай кан'юнктуры і бягучай сітуацыі ў эканоміках нашых краін".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі