Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Врс 2015

Прэзідэнты Беларусі і Эквадора дамовіліся аб падрыхтоўцы візіту Лукашэнкі ў Эквадор

28 верасня, Нью-Ёрк /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Эквадора Аляксандр Лукашэнка і Рафаэль Карэа Дэльгада дамовіліся аб падрыхтоўцы візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Эквадор. Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы лідараў дзвюх дзяржаў, якая адбылася ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнты абмеркавалі цяперашні стан галоўных праектаў беларуска-эквадорскага супрацоўніцтва, якія былі намечаны раней у час сустрэч на вышэйшым узроўні. Бакі дамовіліся аб актывізацыі адпаведнай работы.

Аляксандр Лукашэнка і Рафаэль Карэа Дэльгада дамовіліся, што бакі правядуць сур'ёзную работу па падрыхтоўцы візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Эквадор, засяродзіўшы асноўную ўвагу на яго гандлёва-эканамічным складніку з улікам патрэбнасцей эквадорскага боку ў беларускіх тэхналогіях і абсталяванні.Прэзідэнты Беларусі і Эквадора дамовіліся аб падрыхтоўцы візіту Лукашэнкі ў Эквадор

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі