Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Врс 2019

Прэзідэнт Літвы выказаўся за палітычны дыялог з Беларуссю

Прэзідэнт Літвы выказаўся за палітычны дыялог з Беларуссю
Гітанас Наўседа. Фота EPA-EFE

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палітычны дыялог Літвы з Беларуссю пры ўсіх існуючых рознагалоссях паслужыць інтарэсам абедзвюх краін. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, паведамляе ТАСС.

"Нельга не ўлічваць разыходжанні ў меркаваннях па атамнай электрастанцыі, якая будуецца ў Астраўцы, і па іншых пытаннях, але неабходна завязаць нармальныя кантакты", - сказаў Гітанас Наўседа.

На яго думку, ігнараваць суседнюю краіну неразумна. "Ненармальна жыць, адгарадзіўшыся акопамі, і не заўважаць, што побач існуе сусед", - адзначыў прэзідэнт Літвы.

Адносіны з Беларуссю, якія склаліся пры прэзідэнцтве Далі Грыбаўскайтэ, ён ахарактарызаваў як замарожаныя. "Не ведаю, ці будзе для нас карысна, калі такое становішча прадоўжыцца", - сказаў літоўскі лідар.

Гітанас Наўседа заклікаў адмовіцца ад двайных падыходаў, якія практыкуюцца ў эканоміцы з аднаго боку, і ў палітыцы - з іншага. "У нас з Беларуссю эканамічныя, лагістычныя сувязі, немалыя літоўскія інвестыцыі ў Беларусі, але калі размова заходзіць пра палітычны дыялог, тады ўсе пачынаюць пераглядвацца і імкнуцца хутчэй адвярнуцца ўбок", - адзначыў ён.

Літоўскі лідар лічыць, што трэба пачынаць з малога. "Пачнём асцярожна, пакрыху", - сказаў ён. Паводле яго слоў, многае таксама залежыць ад жадання Беларусі супрацоўнічаць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі