Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Крс 2020

Прапрацоўваецца візіт кіраўніка МЗС Эстоніі ў Беларусь

Прапрацоўваецца візіт кіраўніка МЗС Эстоніі ў Беларусь
Урмас Рэйнсалу. Фота stolitsa.ee

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей абмеркаваў сёння па тэлефоне з міністрам замежных спраў Эстоніі Урмасам Рэйнсалу развіццё двухбаковых адносін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Абмеркаваны перспектывы развіцця беларуска-эстонскіх адносін, уключаючы арганізацыю візіту Урмаса Рэйнсалу ў Беларусь, а таксама супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый", - расказалі ў міністэрстве.

Асноўная ўвага ў час размовы была ўдзелена сітуацыі з каранавірусам. Міністры адзначылі эфектыўнае ўзаемадзеянне дзвюх краін па аказанні садзейнічання грамадзянам у вяртанні на радзіму і выказалі ўзаемную ўдзячнасць за канструктыўнае супрацоўніцтва ў гэтым пытанні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі