Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Чэр 2026

Праграма дзеянняў Беларусі і Расіі ў знешняй палітыцы да 2029 года будзе разгледжана восенню ў Мінску - Лаўроў

Праграма дзеянняў Беларусі і Расіі ў знешняй палітыцы да 2029 года будзе разгледжана восенню ў Мінску - Лаўроў

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграма ўзгодненых дзеянняў Беларусі і Расіі ў галіне знешняй палітыкі на 2027-2029 гады будзе разгледжана восенню ў Мінску. Аб гэтым міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў журналістам пасля перагавораў з міністрам замежных спраў Беларусі Максімам Рыжанковым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прааналізавалі работу над падрыхтоўкай новай праграмы ўзгодненых дзеянняў на наступны трохгадовы перыяд - 2027-2029 гады. Разгледзім гэты дакумент восенню ў Мінску на штогадовым сумесным пасяджэнні калегій двух міністэрстваў", - сказаў Сяргей Лаўроў.

"Мы ўдзялілі асаблівую ўвагу знешнепалітычнаму суправаджэнню працэсаў інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве і ўмацаванню пазіцый Саюзнай дзяржавы на міжнароднай арэне. Далі высокую ацэнку выкананню дзеючай праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2024-2026 гады", - дадаў ён.

Паводле яго слоў, высока ацэнена выкананне планаў кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на бягучы год. Кіраўнік МЗС РФ паведаміў, што за паўгода на ўзроўні намесніка міністра і дырэктараў падраздзяленняў праведзена ўжо 10 раўндаў кансультацый, да канца года адбудзецца прыкладна столькі ж.

Гаворачы аб ранішняй сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, Сяргей Лаўроў адзначыў, што дадзена пазітыўная ацэнка ўзроўню расійска-беларускай знешнепалітычнай каардынацыі. Паводле яго слоў, адбыўся абмен думкамі па ключавых праблемах, якія стварае Захад не толькі вакол украінскага ўрэгулявання, ставячы "палкі ў колы любым шчырым намаганням, але і нагнятаючы абстаноўку ў іншых частках еўрапейскага кантынента".

"У нас адзіная пазіцыя, мы саюзнікі, мы верныя нашым саюзніцкім абавязацельствам. Бачым задумы тых, хто спрабуе шукаць зазоры ў нашых падыходах, убіваць кліны, як па-руску кажуць. І будзем прадаўжаць тое, аб чым дамовіліся і што адобрана нашымі народамі, - рух па ўмацаванні Саюзнай дзяржавы", - падкрэсліў Сяргей Лаўроў.

Што датычыцца сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі, то гэта была сапраўды таварыская, даверная размова, адзначыў ён. "Ніякіх сакрэтаў ні ў каго няма, і любыя пытанні мы ставім адзін перад адным, атрымліваем яснасць адносна таго, як дзейнічаць такім чынам, каб інтарэсы былі ўзаемна ўлічаны", - сказаў ён.

Міністр замежных спраў Расіі праінфармаваў, што бакі дамовіліся нарошчваць каардынацыю дзеянняў і ў рамках Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, і ў рамках еўразійскіх і іншых інтэграцыйных аб'яднанняў, уключаючы СНД, Еўразійскі эканамічны саюз, Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. "Будзем спалучаць намаганні і БРІКС, дзе Беларусь мае статус дзяржавы-партнёра", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі