Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Sep 2019

Прагнозныя дакументы на 2020 год вынесены на нараду ў Прэзідэнта Беларусі

19 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Пакет прагнозных дакументаў на 2020 год вынесены на нараду ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Разглядаюцца работа эканомікі за мінулы перыяд 2019 года, ацэнка вынікаў года і пяцігодкі, праекты прагнозу, бюджэту і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сярод удзельнікаў нарады не толькі распрацоўшчыкі дакументаў, але і тыя, хто даваў па іх заключэнні або мае альтэрнатыўны пункт гледжання.

"Прагноз на бягучы год прымаўся дзеючым складам урада. На мінулагодняй нарадзе я чуў довады, што ён абсалютна вывераны, абгрунтаваны і падлічаны. Таму мае даручэнні, як пісьмовыя, так і агучаныя публічна, вы ўсе ведаеце - усё запланаванае павінна быць рэалізавана", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Настаў момант сур'ёзна звярнуцца да таго, як мы працуем у гэтым годзе. Калі мы вельмі дрэнна выконваем уласныя планы, якія мы самі для сябе прапісваем, паўстае пытанне, навошта нам наогул тады збірацца ў такім фармаце напярэдадні года і разглядаць нейкія планы і прагнозы, калі мы іх не выконваем", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён папярэдзіў, што калі не будуць выкананы планы па выніках 2019 года, то адбудуцца строгія кадравыя рашэнні. "Не будуць выкананы параметры развіцця на 2019 год, усе адказныя - ад прэм'ер-міністра - пойдзеце на спачынак. Я вас папярэджваў у мінулым годзе ў гэты час, калі рабілі планы на 2019 год. Таму нічога тут дзіўнага няма", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"І каб потым мяне асобныя разумнікі, Наталля Іванаўна (кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава. - Заўвага БЕЛТА), не абвінавачвалі, што ў нас, бачыце, перадвыбарная кампанія. Колькі разоў гаварыў: я не збіраюся балаціравацца ў парламент. Якая ў мяне перадвыбарная кампанія? У мяне адзін падыход 25 гадоў, што я працую Прэзідэнтам", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі