Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Чэр 2026

"Праекты прэзідэнцкага ўзроўню". Крутой раскрыў падрабязнасці вялікага замежнага візіту Лукашэнкі


Фота з архiва

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіты ў краіны, якія Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведае ў час анансаванай вялікай замежнай камандзіроўкі, рыхтаваліся шмат месяцаў. Аб гэтым журналістам тэлеканала "Першы інфармацыйны" заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, паведамляе БЕЛТА.

"Наконт працяглай камандзіроўкі Прэзідэнта, сапраўды, гэтыя візіты рыхтаваліся шмат месяцаў. Некаторыя - з канца мінулага года. Таму нашым лідарам ужо даўно было прынята рашэнне наведаць шэраг краін Паўднёва-Усходняй Азіі, з якімі ў нас намеціліся вельмі добрыя праекты на дзясяткі мільёнаў долараў. Гэта праекты і тэмы прэзідэнцкага ўзроўню", - сказаў Дзмітрый Крутой.

У адносінах да працяглай камандзіроўкі кіраўніка дзяржавы ён заклікаў "не раздуваць сенсацыю там, дзе яе няма". "Ідзе абсалютна звычайная, планамерная, вельмі скрупулёзная работа", - падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ён расказаў, што да камандзіроўкі Прэзідэнт на працягу некалькіх дзён вывучаў адпаведныя матэрыялы, уносіў карэкціроўкі. Ставілася задача падрыхтаваць гэтыя візіты найлепшым чынам.

Як паведамлялася БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з вялікім комплексным візітам у рэгіён Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі. Ён наведае шэраг дзяржаў для перагавораў на вышэйшым узроўні, у ходзе якіх будуць абмеркаваны маштабныя і перспектыўныя для краіны праекты ў розных сферах. Кожнаму з візітаў папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа.

Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія - рэгіён, які з'яўляецца адным з лідараў сусветнага развіцця і глабальным драйверам эканомікі. Гэтым абумоўлены высокі інатрэс да развіцця супрацоўніцтва з азіяцкімі дзяржавамі, што ўваходзіць у лік знешнепалітычных прыярытэтаў Беларусі, фарміруе аснову яе шматвектарнай палітыкі.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі