Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Чэр 2016

Пленарнае пасяджэнне ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі пачалося ў Палацы Рэспублікі

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пленарнае пасяджэнне ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі пачалося ў Палацы Рэспублікі ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

Плануецца, што на пасяджэнні выступяць старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі Валянціна Мацвіенка, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Рыгор Рапота, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва іншых органаў улады дзвюх краін.

Плануецца таксама, што сёння ў Форуме рэгіёнаў прымуць удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Тэма пленарнага пасяджэння "Рэалізацыя ўзгодненай сацыяльна-эканамічнай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве: дасягненні, праблемы, шляхі вырашэння і перспектывы".

Як чакаецца, сёння будуць падпісаны пагадненні паміж урадам Беларусі і рэгіёнамі Расіі.

Мэта форуму - пашырэнне беларуска-расійскага рэгіянальнага супрацоўніцтва і садзейнічанне ўстанаўленню прамых кантактаў паміж рэгіёнамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі ў сацыяльна-эканамічнай, навукова-адукацыйнай, культурна-гуманітарнай і іншых сферах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі