Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Лют 2017

План мерапрыемстваў па падрыхтоўцы II Еўрапейскіх гульняў разгледжаны ва ўрадзе

Пасяджэнне рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. План мерапрыемстваў па падрыхтоўцы II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі разгледжаны ва ўрадзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

"У чацвер, 23 лютага, пад старшынствам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова прайшло пасяджэнне рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі. Быў разгледжаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні спаборніцтваў, а таксама пытанне стварэння дырэкцыі па падрыхтоўцы і правядзенні Еўрагульняў", - растлумачылі ў прэс-службе.

Як адзначыў у час пасяджэння Андрэй Кабякоў, завершана работа па фарміраванні падкамітэтаў па напрамках работы. Адпаведныя прапановы ўнесены на разгляд арганізацыйнага камітэта. "Кіраўнікам неабходна ў месячны тэрмін зацвердзіць планы работы падкамітэтаў. Усе пытанні павінны максімальна вырашацца на месцы", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Права правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе Беларусь атрымала на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК), якое ў кастрычніку 2016-га адбылося ў Мінску. I Еўрапейскія гульні прайшлі 12-28 чэрвеня 2015 года ў сталіцы Азербайджана Баку. Беларускія атлеты заваявалі на гэтым спартыўным форуме 43 медалі: 10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзавыя. У медальным заліку зборная Беларусі заняла 7-е месца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі