Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Стд 2018

Перспектывы рэалізацыі адукацыйных праграм абмеркаваны на сустрэчы Мясніковіча з паслом Ісландыі

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм абмяркоўваліся сёння ў Савеце Рэспублікі на сустрэчы старшыні верхняй палаты парламента Міхаіла Мясніковіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісландыі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Сігрыдур Берглінд Асгейрсдоцір. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

На сустрэчы разглядаліся пытанні гандлёва-эканамічнага і міжпарламенцкага супрацоўніцтва дзвюх краін. "Асаблівую ўвагу бакі ўдзялілі перспектывам пашырэння партнёрства ў сферы турызму, магчымасцям рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм. У якасці перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння абазначаны IT-тэхналогіі, гідраэнергетыка, экалогія", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў важнае значэнне парламенцкага супрацоўніцтва для ўмацавання двухбаковых сувязей і агучыў запрашэнне парламенцкай дэлегацыі Ісландыі наведаць з візітам Беларусь.

У сваю чаргу пасол падзякавала за цёплы прыём і выказала ўпэўненасць у далейшым пашырэнні супрацоўніцтва Беларусі і Ісландыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі