Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Кст 2017

Перспектывы беларуска-амерыканскіх адносін абмеркаваны на сустрэчы Краўчанкі ў Дзярждэпе ЗША

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы беларуска-амерыканскіх адносін абмеркаваны 4 кастрычніка на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Алега Краўчанкі з намеснікам памочніка Дзяржсакратара ЗША Брыджэт Брынк. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час сустрэчы "абмеркаваны стан і перспектывы далейшага развіцця двухбаковых адносін", праінфармавалі ў прэс-службе. У час свайго рабочага візіту ў ЗША, які пачаўся 3 кастрычніка, намеснік міністра сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Гандлёвай палаты ЗША Гары Літманам і абмеркаваў з ім перспектывы сумеснай работы па развіцці гандлёва-эканамічных адносін.

Акрамя таго, Алег Краўчанка правёў сустрэчы са старшынёй Хельсінкскай камісіі ЗША сенатарам Роджэрам Уікерам і намеснікам старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША па міжнародных справах Эліатам Энгелам. "Пытанні сумесных намаганняў па захаванні гістарычнай спадчыны абмеркаваны на сустрэчы са старшынёй Камісіі ЗША па захаванні амерыканскай спадчыны за мяжой Леслі Уайс", - дадалі ў прэс-службе.

Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі таксама правёў брыфінг у Фондзе Карнегі за міжнародны мір і сустрэчы з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі вядучых вашынгтонскіх аналітычных цэнтраў: Інстытут Кенана, Джэймстаўнскі фонд, карпарацыя "Рэнд". На сустрэчах прадстаўнікі амерыканскай аналітычнай супольнасці праінфармаваны аб ключавых напрамках беларускай знешняй палітыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі