Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Oct 2016

Першыя за шэсць гадоў кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Даніі пройдуць 26 кастрычніка ў Капенгагене

20 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Першыя за шэсць гадоў кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Даніі пройдуць 26 кастрычніка ў Капенгагене. Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліць намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына. Дацкую - намеснік дзяржаўнага сакратара Міністэрства замежных спраў па сувязях з Еўропай і Паўночнай Амерыкай Енс Кісленг.

Плануецца абмеркаванне тэматыкі беларуска-дацкіх адносін, узаемадзеяння Беларусі з ЕС, а таксама актуальных пытанняў міжнароднага характару.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі