Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Сак 2019

Першы візіт французскіх сенатараў у Беларусь запланаваны на красавік

Першы візіт французскіх сенатараў у Беларусь запланаваны на красавік

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Французскія сенатары плануюць у красавіку наведаць Беларусь. Аб арганізацыі візіту ішла размова ў час сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Францыі Ігара Фісенкі з членамі групы дружбы сената "Францыя-Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў пасольстве нашай краіны.

Бакі абмеркавалі планы развіцця беларуска-французскіх адносін у 2019 годзе: правядзенне двухбаковых сустрэч прадстаўнікоў парламентаў дзвюх краін, развіццё культурнага супрацоўніцтва, арганізацыю мерапрыемстваў эканамічнага характару.

"Асобная ўвага была ўдзелена маючаму адбыцца візіту французскіх сенатараў у Беларусь, які запланаваны на красавік 2019 года. Гэта будзе першы візіт членаў групы дружбы "Францыя-Беларусь", створанай у Сенаце Францыі ў 2018 годзе, а таксама першы двухбаковы візіт дэлегацыі верхняй палаты французскага парламента ў нашу краіну", - адзначылі ў пасольстве.

З французскага боку на сустрэчы прысутнічалі кіраўнік групы дружбы Шарль Генэ, а таксама ўдзельнікі гэтай групы кіраўнік камісіі па фінансах сената Вінсэнт Эбле, сенатары Рэнэ Данэсі, Флорэнс Лазард і Мары Мерсье.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі