Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Снж 2017

Першы форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны пройдзе ў Гомелі ў 2018 годзе

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі нумар 428р ад 12 снежня 2017 года створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2018 годзе ў Гомелі першага форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Старшынёй аргкамітэта назначаны намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

Аргкамітэту да 31 студзеня 2018 года даручана распрацаваць і зацвердзіць план падрыхтоўкі правядзення першага форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Пры неабходнасці аргкамітэт можа прыцягваць да работы ва ўстаноўленым парадку кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых арганізацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі