Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Сак 2015

Першае ганаровае консульства Беларусі ў Літве адкрыецца ў Клайпедзе 6 сакавіка

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першае ганаровае консульства Беларусі ў Літве адкрыецца ў Клайпедзе 6 сакавіка. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ганаровым консулам стане літоўскі грамадзянін беларускага паходжання Мікалай Логвін. Ён працуе ў якасці незалежнага эксперта кампаніі "Караблі і людзі", а таксама актыўна ўдзельнічае ў беларуска-літоўскім узаемадзеянні ў сферы эканомікі, растлумачыў Дзмітрый Мірончык.

Адкрыццё офіса ганаровага консула адбудзецца пры ўдзеле намесніка міністра замежных спраў Беларусі Аляксандра Гур'янава, які сёння пачаў свой візіт у Літоўскую Рэспубліку. Знаходзячыся ў Клайпедзе, Аляксандр Гур'янаў таксама правядзе сустрэчы з кіраўніцтвам Клайпедскага марскога порта і тэрміналаў па перавалцы грузаў. "У Вільнюсе пройдуць перагаворы з віцэ-міністрам замежных спраў Літвы Раландасам Крышчунасам па пытаннях эканамічнага ўзаемадзеяння", - дадаў Дзмітрый Мірончык.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі