Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Крс 2016

Пазіцыя Беларусі па павышэнні рэзультатыўнасці "Усходняга партнёрства" прадстаўлена ў Бруселі

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пазіцыя Беларусі па павышэнні рэзультатыўнасці "Усходняга партнёрства" прадстаўлена ў Бруселі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

Дэлегацыя Беларусі на чале з начальнікам упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Дзянісам Сідарэнкам напярэдадні прыняла ўдзел у штогадовай сустрэчы старшых службовых асоб "Усходняга партнёрства" (УП). "На пасяджэнні беларуская дэлегацыя прадставіла пазіцыю нашай краіны па развіцці адносін з Еўрапейскім саюзам і павышэнні рэзультатыўнасці "Усходняга партнёрства", - адзначылі ў прэс-службе.

Сустрэча прысвечана агляду прамежкавых вынікаў рэалізацыі УП, рэфармаванню Еўрапейскай палітыкі суседства і падрыхтоўцы да сустрэчы міністраў замежных спраў краін - удзельніц "Усходняга партнёрства" ў Бруселі ў маі 2016 года.

Дзяніс Сідарэнка і пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЕС Андрэй Еўдачэнка таксама прынялі ўдзел у асобнай сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый шасці краін - партнёраў УП з генеральным сакратаром Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Аленам Ле Руа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі