Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Жнв 2020

Пасол Беларусі ўручыў копіі даверчых грамат кіраўніцтву МЗС Казахстана

Пасол Беларусі ўручыў копіі даверчых грамат кіраўніцтву МЗС Казахстана

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Казахстане Павел Уцюпін уручыў копіі даверчых грамат намесніку міністра замежных спраў Казахстана Марату Сыздыкаву. Такая інфармацыя размешчана на сайце беларускай дыпмісіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У час сустрэчы дыпламаты абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва. Асаблівую ўвагу яны ўдзялілі правядзенню двухбаковых мерапрыемстваў з удзелам кіраўніцтва абедзвюх краін, а таксама міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Як паведамлялася, былы міністр прамысловасці Павел Уцюпін 20 ліпеня быў назначаны паслом у Казахстане. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што перад дыпламатам стаіць задача развіваць кааперацыйныя сувязі паміж краінамі ў прамысловасці. "Я Прэзідэнту (Казахстана. - Заўвага БЕЛТА) пакляўся, што прыедзе вельмі талковы і прыстойны чалавек. Для нас вельмі важна прамысловасць там. Таму не думай, што ты едзеш для адпачынку. Нам трэба Казахстан падцягнуць да Беларусі. У нас развіта сельгасмашынабудаванне, кампетэнцыі ў нас значныя - тое, чаго няма ў іх. Я вельмі спадзяюся, што твой вопыт работы ў прамысловым сектары дапаможа нам справіцца з вырашэннем задач па пашырэнні тавараабароту з Казахстанам. Краіна цікавая, людзі цікавыя, і вельмі вялікі аб'ём работы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі