Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Кст 2015

Пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў краін СНД пройдзе 20 кастрычніка ў Мінску

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці адбудзецца ў Мінску 20 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканкама СНД.

У пасяджэнні прыме ўдзел старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

Будуць абмяркоўвацца вынікі пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якія прайшлі ў Казахстане 15-16 кастрычніка, а таксама задачы Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў і Выканкама СНД па рэалізацыі прынятых дакументаў.

Акрамя таго, члены Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў прааналізуюць план мерапрыемстваў па рэалізацыі трэцяга этапу (2016-2020 гады) Стратэгіі эканамічнага развіцця СНД і абмяркуюць дзейнасць Каардынацыйнага савета кіраўнікоў органаў падатковых (фінансавых) расследаванняў краін Садружнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі