Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Jan 2016

Пасяджэнне саюзнага ВДС плануецца правесці ў Мінску ў І квартале 2016 года

18 студзеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы плануецца правесці ў Мінску ў І квартале 2016 года. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў правесці пасяджэнне ў Мінску, адзначыўшы, што для Беларусі гэта будзе важным. "Думаю, што, напэўна, можна было і ў Мінску запланаваць правядзенне Вышэйшага дзяржсавета, таму што і вышэйшыя службовыя асобы Расіі даўно ўжо не былі ў Мінску, - адзначыў Прэзідэнт. - Для Мінска, для Беларусі гэта будзе важна".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб дасягнутай з Прэзідэнтам Расіі дамоўленасці правесці пасяджэнне ВДС у І квартале 2016 года. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, якія пытанні прапануецца разгледзець на пасяджэнні ВДС, і выказаў гатоўнасць пры неабходнасці падключыцца да прапрацоўкі парадку дня.

Рыгор Рапота ў сваю чаргу расказаў, што спецыялісты, эксперты абедзвюх краін, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы ў цэлым гатовы да правядзення Вышэйшага дзяржсавета, неабходна вызначыцца з датай. Паводле слоў дзяржсакратара СД, на расійскім баку існуе разуменне таго, што пасяджэнне павінна прайсці ў беларускай сталіцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі