8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Егіпце Яўген Сабалеўскі 6 студзеня сустрэўся з першым намеснікам міністра інвестыцый і знешняга гандлю Егіпта - кіраўніком Егіпецкай камерцыйнай службы Абдэльазізам аль-Шэрыфам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
На сустрэчы размова ішла аб графіку візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях. Акрамя таго вялікую ўвагу бакі ўдзялілі падрыхтоўцы да правядзення 8-га пасяджэння беларуска-егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі ў Мінску (папярэдняе яе пасяджэнне прайшло ў 2023 годзе ў Каіры).

"Асаблівы акцэнт на перагаворах быў зроблены на пытаннях прамысловай кааперацыі, у тым ліку абмяркоўвалася тэма аднаўлення работы зборачных вытворчасцей беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі ў Егіпце", - гаворыцца ў паведамленні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.