Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Крс 2015

Папраўкі ў закон "Аб турызме" будуць распрацаваны ў Беларусі да 1 ліпеня

2 красавіка, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Праект закона аб унясенні змяненняў у закон "Аб турызме" будзе распрацаваны да 1 ліпеня бягучага года. Аб гэтым сёння ішла размова на калегіі дэпартамента па турызме Мінспорту і турызму, дзе падводзіліся вынікі развіцця турыстычнай галіны ў 2014 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін растлумачыў, што ў новай рэдакцыі закона будзе вызначаны прававы статус турысцка-інфармацыйных цэнтраў і парадак іх атэстацыі. "Гэта тэма ўзнімалася не аднойчы, у тым ліку прадстаўнікамі з рэгіёнаў краіны", - адзначыў ён.

Змяненні ў законе прадугледжваюць увядзенне адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства ў сферы турызму, замацаванне асноўных палажэнняў аб рэестры суб'ектаў турыстычнай дзейнасці. З улікам рэкамендацый Сусветнай турысцкай арганізацыі будзе абноўлены гласарый турыстычнай галіны.

Паводле слоў Вадзіма Кармазіна, прадаўжаецца абмеркаванне магчымых паправак у закон з дзяржаўнымі органамі, грамадскімі аб'яднаннямі, суб'ектамі турбізнесу.

Акрамя таго, да 1 чэрвеня плануецца распрацаваць праект Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады. Пры падрыхтоўцы дакумента будуць зменены падыходы да фарміравання падпраграмы "Інфраструктура турызму". "Цяпер гэта падпраграма не адпавядае патрабаванням, якія да яго прад'яўляюцца. Палітыка стварэння інфраструктуры павінна быць больш гібкай", - лічыць Вадзім Кармазін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі