25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з апярэджаннем графіка працуе над вырабам пускавой устаноўкі для расійскага ракетнага комплексу "Арэшнік". Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус, паведамляе БЕЛТА.
"Пускавая ўстаноўка "Арэшнік" (ва ўсялякім выпадку, беларуская частка) ва ўстаноўленым парадку вырабляецца. І ўсе гэтыя мерапрыемствы ідуць з апярэджаннем на сённяшні дзень", - расказаў Дзмітрый Пантус.
Гаворачы аб развіцці ў краіне ўласнай ракетнай вытворчасці, кіраўнік Дзяржкамваенпрама адзначыў, што арміі патрэбна "найбольш магутная, якая далёка ляціць і трапляе туды, куды неабходна".
"Мы ні разу не спыняліся, ні на хвілінку", - дадаў Дзмітрый Пантус.