19 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік правёў сустрэчу з паслом Егіпта ў РФ Хамдзі Шаабанам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.
"Егіпецкі дыпламат падкрэсліў важнасць развіцця ўзаемадзеяння з Беларуссю, а таксама выказаў меркаванне, што бакам неабходна ў большай ступені выкарыстоўваць існуючы патэнцыял супрацоўніцтва. Кіраўнікі дыпмісій таксама абмеркавалі ўзаемадзеянне ў палітыцы, эканоміцы, падтрымку ў рамках міжнародных арганізацый, а таксама графік маючых адбыцца кантактаў паміж Мінскам і Каірам", - расказалі ў прэс-службе.
"Хамдзі Шаабан выказаў зацікаўленасць у развіцці адносін з Беларуссю ў сферы прамысловасці, рэалізацыі сумесных эканамічных праектаў", - дадалі ў дыппрадстаўніцтве.