Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Лют 2016

Палітычныя дырэктары МЗС краін Вышаградскай групы наведаюць Беларусь

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палітычныя дырэктары міністэрстваў замежных спраў краін Вышаградскай групы (ВГ) 9 лютага наведаюць з візітам Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Па праграме знаходжання дэлегацыі Вышаградскай групы плануюцца сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў, у Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі і ўрадзе, у час якіх прадугледжваецца абмеркаванне праблематыкі ўзаемадзеяння Беларусі і ВГ,стану і перспектыў супрацоўніцтва Беларусі і ЕС, а таксама пытанняў рэгіянальнай бяспекі.

У Вышаградскую групу ўваходзяць Венгрыя, Польшча, Славакія, Чэхія. У перыяд з 1 ліпеня 2015 года па 30 чэрвеня 2016 года ў ВГ старшынствуе Чэхія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі