Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Май 2016

Палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на пяцігоддзе дапрацуюць на працягу 10 дзён

26 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады дапрацуюць на працягу дзесяці дзён, заявіў журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"На працягу дзесяці дзён дапрацоўка будзе ажыццёўлена, і пасля адабрэння кіраўніком дзяржавы (можа, дадатковага разгляду ў яго) адпаведныя матэрыялы будуць прадстаўлены дэлегатам, выбраным на Усебеларускі народны сход", - заявіў Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер-міністр расказаў, што ў аснову праграмы будуць пакладзены вывераныя і навукова абгрунтаваныя паказчыкі, якія будуць арыенцірам у складанні штогадовых прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. "Яны дадуць адказ, як краіна будзе развівацца, на якія паказчыкі выйдзе ў 2020 годзе, як зменіцца жыццёвы ўзровень, як будзе развівацца эканоміка, якія галіны будуць прыярытэтнымі, якія прадугледжваюцца прыярытэты сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі