Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Снж 2015

Падыходы Беларусі па прызнанні ролі сям'і ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця падтрыманы ў ААН

9 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Падыходы Беларусі па прызнанні ролі традыцыйнай сям'і ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця падтрыманы на кансультатыўнай нарадзе ў штаб-кватэры ААН, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Кансультатыўная нарада па пытаннях папулярызацыі традыцыйнай сям'і ў кантэксце ажыццяўлення парадку дня ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года адбылася 8 снежня па ініцыятыве Беларусі, Егіпта і Катара ў якасці сустаршынь Групы сяброў сям'і. Разам з 25 дзяржавамі - членамі групы ў мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі міжнародных няўрадавых арганізацый, якія працуюць у ЗША.

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў у звароце да ўдзельнікаў мерапрыемства адзначыў, што інстытут сям'і павінен разглядацца міжнароднай супольнасцю як сродак для вырашэння многіх задач, якія сёння стаяць перад грамадствам, у тым ліку ў кантэксце ажыццяўлення новага парадку дня развіцця. Ён заклікаў дзяржавы распрацаваць план сумесных дзеянняў па падрыхтоўцы групы да афіцыйных пасяджэнняў і мерапрыемстваў ААН у 2016 годзе, каб забяспечыць улік і прызнанне ролі сям'і ў працэсе дасягнення Мэт устойлівага развіцця.

Прадстаўнікі Егіпта, Катара, Нігерыі, Ірана, Расіі, Саудаўскай Аравіі і няўрадавых арганізацый падтрымалі падыходы Беларусі і падзяліліся сваім бачаннем шляхоў развіцця ў ААН ідэі больш шырокай падтрымкі ў свеце інстытута традыцыйнай сям'і.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі