Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Apr 2017

Інтэнсіфікацыя двухбаковых адносін адпавядае інтарэсам Беларусі і Ірландыі

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інтэнсіфікацыя двухбаковых адносін адпавядае інтарэсам Беларусі і Ірландыі. Аб гэтым гаворыцца ў віншавальным пасланні, якое накіраваў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей міністру замежных спраў Ірландыі Чарльзу Фланагану з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ірландыяй, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

За мінулыя гады супрацоўніцтва Беларусі і Ірландыі паступальна і ўпэўнена ўмацоўвалася і цяпер ахоплівае шырокі пералік напрамкаў, у тым ліку гандаль і інвестыцыі, гуманітарную дзейнасць, адукацыю і культуру. "Далейшае пашырэнне двухбаковага ўзаемадзеяння і яго інтэнсіфікацыя безумоўна адпавядае інтарэсам абодвух бакоў", - падкрэсліваецца ў пасланні.

Уладзімір Макей адзначыў таксама традыцыйна дружалюбны характар адносін дзвюх краін. Беларусь высока ацэньвае падтрымку Ірландыі ў справе ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і дапамогу ірландскага народа беларусам, пацярпелым ад гэтай тэхнагеннай катастрофы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі