Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Mar 2019

Новым старшынёй Беларускай федэрацыі футбола выбраны Уладзімір Базанаў

Новым старшынёй Беларускай федэрацыі футбола выбраны Уладзімір Базанаў

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новым старшынёй асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" выбраны Уладзімір Базанаў. За яго прагаласавалі ўдзельнікі справаздачна-выбарнай канферэнцыі АБФФ, якая сёння праходзіць у мінскім Доме футбола, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Базанаў змяніў на пасадзе кіраўніка футбольнай федэрацыі Сяргея Румаса, які ўзначальваў яе з 2011 года. Новаму кіраўніку 61 год, ён быў кадравым ваенным, служыў у Афганістане. Цяпер Уладзімір Базанаў з'яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

У суверэннай гісторыі Беларусі футбольнай федэрацыяй таксама кіравалі Яўген Шунтаў (1989-1998), Рыгор Фёдараў (1998-2003), Генадзь Нявыглас (2003-2011).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі