13 сакавіка, Дрыбінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Праверка ВПС і войскаў ППА ў Беларусі прайшла нядрэнна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я павінен забяспечыць бяспеку свайго народа і сваёй дзяржавы. Таму мы і праводзім гэтыя пазапланавыя праверкі. Учора позна вечарам далажыў Вальфовіч. Вярнуўся з палігона - правяралі ВПС і войскі ППА. Нядрэнна", - сказаў Прэзідэнт.




Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер трэба праверыць і тэхніку, якая арыентавана на процідзеянне беспілотнікам. Гэта, напрыклад, комплексы радыёэлектроннай барацьбы.
"Удасканальваем і ваенны складнік. Вясна скончыцца - зробім адпаведныя высновы", - дадаў беларускі лідар.