У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Лют 2016

Нацбанк пакуль не будзе рэгуляваць страхавы рынак Беларусі, але атрымае кантроль над Банкам развіцця

29 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыняцце рашэння аб перадачы Нацыянальнаму банку паўнамоцтваў па рэгуляванні страхавой дзейнасці і рынку каштоўных папер адкладзена на год. Аднак Нацбанк атрымае кантроль над Банкам развіцця. Праект адпаведнага ўказа разгледжаны сёння ў час даклада Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку аб праектах указаў па развіцці фінансавага рынку Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рэгуляваць страхавую дзейнасць і рынак каштоўных папер у Беларусі па-ранейшаму будзе Міністэрства фінансаў. Разам з тым Прэзідэнт прыняў рашэнне надзяліць Нацбанк кантралюючымі паўнамоцтвамі ў гэтых сферах. Пры неабходнасці будзе прыняты адпаведны нарматыўны прававы дакумент. У такім рэжыме плануецца працаваць на працягу года. Потым да пытання аб надзяленні Нацбанка паўнамоцтвамі па рэгуляванні страхавання і рынку каштоўных папер вярнуцца.

Прэзідэнт палічыў неабходным запрасіць на даклад непасрэдных распрацоўшчыкаў нарматыўных прававых актаў, каб пачуць іх аргументы наконт эфектыўнасці прапануемых мер. Гаворачы аб праекце ўказа, які распаўсюджвае паўнамоцтвы Нацбанка на рэгуляванне страхавання і рынку каштоўных папер, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, паводле існуючых у яго даных, гэтыя функцыі цяпер паспяхова выконваюцца Міністэрствам фінансаў. У сувязі з гэтым Прэзідэнт звярнуўся да прысутных з пытаннем аб мэтазгоднасці пертурбацыі ў сістэме, якая наладжана і нармальна функцыянуе.

Праект указа атрымаў шырокае абмеркаванне. Краіны выкарыстоўваюць розныя сістэмы рэгулявання фінансавага рынку. У Беларусі будуць кіравацца сваім вопытам, патрэбнасцямі і цяперашняй сітуацыяй. Былі ўзважаны ўсе рызыкі ад прыняцця такога рашэння. Манапольнае рэгуляванне не заўсёды можа ісці на карысць. Банкі таксама аказваюць страхавыя паслугі. На гэты момант паміж імі і страхавымі кампаніямі ёсць канкурэнцыя, а, значыць, спажыўцы маюць больш магчымасцей для выбару. Нацбанк жа займаецца развіццём банкаўскага сектара. Не выключана, што яму і стаў бы аддаваць прыярытэт рэгулятар у выпадку пашырэння сваіх паўнамоцтваў.

Што датычыцца Банка развіцця, то на гэты момант ён у цэлым выконвае функцыі банкаў, за выключэннем абслугоўвання насельніцтва. Таму перадача Нацбанку рэгулюючых паўнамоцтваў адносна БРРБ - лагічнае і ўзгодненае з усімі зацікаўленымі бакамі рашэнне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі