Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Крс 2026

"Ні адзін не застанецца на пасадзе". Лукашэнка строга папярэдзіў ваенных па выніках праверкі ў арміі


Фота з архiва

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках комплекснай праверкі Узброеных Сіл строга папярэдзіў ваенных аб асабістай адказнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перш чым заслухаць на адпаведнай нарадзе даклад дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Аляксандра Вальфовіча, Прэзідэнт звярнуўся да ўсіх удзельнікаў мерапрыемства: "Хачу вас папярэдзіць: ні адзін з вас не застанецца на пасадзе. Ні адзін. Пачынаючы ад міністра і заканчваючы прысутнымі тут, калі вы не дакажаце сваю слушнасць. Будзем лічыць, Павел (начальнік Генеральнага штаба - першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка. - Заўвага БЕЛТА), што гэта першае наша знаёмства ў баі. А далей мы вас пачнём тузаць кожнага па часцях. Вайна. Вось ты ад мяне пачуй гэта: вайна пачалася. Менавіта ў гэтай сітуацыі вы павінны дзейнічаць. А не тое, што "мірны час", "ваенны час".

"Я хачу, каб вы ўмелі ваяваць. Таму што пра нашу беларускую армію гавораць усюды: "Ай-ай-ай. Гэта ж армія! Гэта адна з вядучых у свеце". Дык я хачу, каб мы гэтаму адпавядалі. І, самае галоўнае, каб вы ў першы дзень вайны не склалі галовы. Таму важна ўсё. А як дзейнічаць - вас вучылі гэтаму", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі