21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі зноў пацвярджае нязменнасць пазіцыі прытрымлівання палітыкі "аднаго Кітая" і прызнання ўрада КНР адзіным законным урадам, які прадстаўляе ўвесь Кітай, а Тайвань - неад'емнай часткай тэрыторыі Кітая. Аб гэтым гаворыцца ў заяве прэс-службы беларускага знешнепалітычнага ведамства ў сувязі з уступленнем на пасаду новага кіраўніцтва мясцовай адміністрацыі на Тайвані, паведамляе БЕЛТА.
Таксама ў заяве падкрэсліваецца, што Беларусь паслядоўна выступае за мірнае эвалюцыйнае развіццё сувязей паміж берагамі Тайваньскага праліва.