Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Крс 2018

МЗС Беларусі адзначае анахранізм у падыходах Еўрапарламента па беларускай тэматыцы

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МЗС Беларусі адзначае анахранізм у падыходах Еўрапарламента па беларускай тэматыцы. Такі пункт гледжання ў каментарыі журналістам выказаў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык, паведамляе БЕЛТА.

"Мы адзначылі, што Еўрапарламент чарговы раз спрабуе гаварыць той мовай, якую ён беспаспяхова выкарыстоўваў у адрас Беларусі да гэтага больш за 20 гадоў. Гэта мова таго, хто хоча толькі дэклараваць, не клапоцячыся аб тым, ці будуць яго словы пачуты і зразумелы, - падкрэсліў Дзмітрый Мірончык. - У сённяшнім дыялогу паміж нашай краінай і іншымі органамі ЕС, а таксама яго краінамі-членамі такая мова ўжо стала анахранізмам. Яна не апраўдала сябе. Беларусь і ЕС прыходзяць да новых рэалій ва ўзаемаадносінах, новых эфектыўных і дэмакратычных фарматаў адносін. Дзякуючы ім кожны бок цяпер можа пашыраць свае ўласныя інтарэсы, прынцыпы і каштоўнасці, паважаючы пры гэтым інтарэсы, прынцыпы і каштоўнасці іншага партнёра. І такія адносіны прыносяць рэзультат, прычым абодвум бакам".

"На жаль, гэты факт рэзалюцыя Еўрапарламента цалкам ігнаруе, тым самым спрабуючы абясцэніць намаганні дыпламатыі самога Еўрасаюза. Але складальнікі дакумента наўрад ці імкнуліся да аб'ектыўнасці, іх мэты былі іншымі. Таму я думаю, іх не здзівіць, што наша стаўленне да гэтага дакумента будзе такім жа, як і да іншых падобных рэзалюцый. Іх "штампоўка" цікавая, як відаць, толькі іх аўтарам", - адзначыў прэс-сакратар.

Тым не менш, прадоўжыў ён, беларускі бок упэўнены, што рана ці позна Еўрапарламент зойме пазіцыю, якая будзе ў большай ступені адпавядаць яго рэнамэ аўтарытэтнага дэмакратычнага інстытута, а таксама мэтам і задачам Еўрапейскага саюза ў цэлым. "Гэта толькі пытанне часу", - лічыць афіцыйны прадстаўнік МЗС.

Дзмітрый Мірончык падкрэсліў, што Беларусь заўсёды гатова да ўзаемадзеяння з Еўрапейскім парламентам у канструктыўным ключы, што зусім не выключае крытыку. "Аднак у такім дыялогу няма месца натацыям", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі